Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ФЛАГА, ГЕРБА, ГІМНУ

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ФЛАГА, ГЕРБА, ГІМНУ

 

Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусь будзе святкавацца ў гэтым годзе 14 мая.

У такім "трыадзіным" фармаце - упершыню: адпаведны Указ Прэзідэнта быў падпісаны 12 красавіка, гэты дакумент зацвердзіў новую назву свята, якая дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам краіны. Але не толькі гэта аб'ядноўвае іх: усе тры сімвалы прыняты на аснове ўсенароднага абмеркавання.
Са святам!


 

Мы, беларусы  мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!