Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ЗНАТОК-2023

12 траўня адбыўся турнір па інтэлектуальных гульнях, арганізаваны першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Віцебскага УП "Фармацыя" пры падтрымцы адміністрацыі Віцебскага УП "Фармацыя". Да ўдзелу ў турніры было запрошана 6 каманд студэнтаў УА «Віцебскі дзяржаўны ордэны Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт». Усяго прынялі ўдзел 8 каманд:

-«У нас ёсць Надзея» (УА «ВДМУ»);

-«Зборная салянка» (УА «ВДМУ»);

Зарас сцямім» (УА «ВДМУ»);

Уво Урсікі» (УА «ВДМУ»);

-«Адкрыйце акно» (УА «ВДМУ»);

-«Мармеладзэ» (УА «ВДМУ»);

Проста космас» (Віцебскае УП «Фармацыя»);

Зборная тых, хто адпрасіўся з працы» (Віцебскае УП «Фармацыя»).

 

Турнір складаўся з дзвюх гульняў:

·                   · гульня «Бліц»;

· гульня «Віктарына».

У гульні «Бліц» - камандам было прапанавана 8 тэм - кожная з якіх складалася з 5 пытанняў з наміналам ад 10 да 50 ачкоў. У выпадку дакладнага адказу - балы дадаваліся, у выпадку няправільнага - мінусаваліся.

У гэтай гульні пераможцамі сталі:

1-е месца - "Зборная тых, хто адпрасіўся з працы" (Віцебскае УП "Фармацыя");

2-е месца – «Мармеладзэ» (УА «ВДМУ»);

3-е месца - "Проста космас" (Віцебскае УП "Фармацыя").

 

У гульні «Віктарына» камандам неабходна было адказаць на 24 пытанні вядучага. Для адказу на пытанне камандзе давалася 60 секунд.

За кожны правільны адказ каманда атрымлівала 1 бал. За адсутнасць і няправільны адказ балы камандзе не налічваліся.

 

У гэтай гульні пераможцамі сталі:

1-е месца - "Зборная тых, хто адпрасіўся з працы" (Віцебскае УП "Фармацыя");

2-е месца - "Адкрыйце акно" (УА "ВДМУ");

3-е месца - "У нас ёсць Надзея" (УА "ВДМУ").

 

Віцебскае УП "Фармацыя" дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у гэтым Турніры!