Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ

НАВЕДАЛI МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ

23 мая дэлегацыя Віцебскага УП "Фармацыя" наведала 28-ы Міжнародны медыцынскі форум "Ахова здароўя Беларусі-2023", які ўключае спецыялізаваную выставу і шырокую дзелавую праграму.

Міжнародны медыцынскі форум у Мінску - гэта галоўная падзея краіны ў галіне медыцыны і аховы здароўя, у якой штогод прымаюць удзел сусветныя і беларускія лідэры медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці, вядучыя ўстановы аховы здароўя, распрацоўшчыкі новых медыцынскіх тэхналогій, пастаўшчыкі ІТ-рашэнняў для сістэмы аховы здароўя.
На выставе былі прадстаўлены апошнія распрацоўкі навуковых цэнтраў, інавацыйныя медыцынскія тэхналогіі, сучасная медыцынская тэхніка і лекавыя прэпараты, эфектыўнае абсталяванне, расходныя матэрыялы і тэхналогіі для мадэрнізацыі і перааснашчэння сістэмы айчыннай аховы здароўя.

Пры наведванні выставы азнаёміліся з прадстаўленай на стэндах прадпрыемстваў інфармацыяй па прадукцыі, а таксама новым лекавым сродкам.