Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

НОВАЯ АПТЭКА Ў Г.П.ЛІЁЗНА

У дзень абароны дзяцей - 1 чэрвеня ў структуры Віцебскага УП "Фармацыя" папаўненне: адкрылася новая аптэка нумар 405 пятай катэгорыі па адрасе г.п.Лёзна, вул. Будаўнікоў, 3 (крама "Санта").

Дадзеная падзея выклікала вялікі рэзананс сярод жыхароў гарадскога пасёлка: бо гэта дазволіць наблізіць лекавае забеспячэнне насельніцтва г.п. Лёзна.

Ва ўрачыстай частцы адкрыцця аптэкі прыняла ўдзел кіраўніцтва Віцебскага УП "Фармацыя" на чале з генеральным дырэктарам Барысеевіч Кацярынай Станіславаўнай.

Таксама ў цырымоніі прыняў удзел намеснік старшыні Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта Лаўрынаў Віталь Васільевіч.

Аптэка выдалася прыгожай, светлай, дастаткова ёмістай. Асартымент аптэкі будзе толькі пашырацца, з мэтай максімальнага забеспячэння грамадзян неабходнымі лекавымі сродкамі, вырабамі медыцынскага прызначэння і іншымі таварамі аптэчнага асартыменту.

Загадчык новай аптэкі № 405 – Грыцкевіч Анастасія Юр'еўна, выдатны спецыяліст, а таксама добры і спагадлівы чалавек. Работнікі аптэкі заўсёды гатовы пракансультаваць насельніцтва па лекавых прэпаратах, вырабах медыцынскага прызначэння і іншых таварах аптэчнага асартыменту.

Традыцыйна: у аптэцы №405 дзейнічаюць скідкі і акцыі. Вы можаце аформіць інтэрнэт-замову і атрымаць скідку да мінус 2% на лекавыя прэпараты беларускай вытворчасці.

Будзем рады бачыць Вас у нашай новай аптэцы!