Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ВІЦЕБСКАЕ УП «ФАРМАЦЫЯ» НА ДОШКЕ ГОНАРУ

15 чэрвеня 2023 года ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчання аб унясенні Віцебскага УП "Фармацыя" на раённую дошку Гонару.

Наша прадпрыемства атрымала гэтую прэстыжную ўзнагароду з рук кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска - Панфілава Юрыя Анатольевіч.

Юрый Анатольевіч падзякаваў работнікам нашага прадпрыемства за выдатную працу і важную ролю ў грамадскім і сацыяльным жыцці г. Віцебска і Віцебскай вобласці.

Віншуем усіх працаўнікоў нашага прадпрыемства з гэтай дастойнай узнагародай, якая сведчыць аб важнасці нашай працы для грамадства!