Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

XXX ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ПIСЬМОВАСЦI 2023



XXX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 2-3 верасня 2023 г. у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці.

Свята адзінства друкаванага слова, літаратуры і гісторыі народа пройдзе ў краі, які таксама славіцца сваімі багатымі традыцыямі і творчай спадчынай. Гарадоцкая зямля – радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара аднаго з самых папулярных твораў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя – паэмы "Тарас на Парнасе", якая доўгі час лічылася ананімнай. І

толькі ў 1973 годзе доктар філалагічных навук Генадзь Кісялёў прыадкрыў заслону таямніцы аўтарства. Ужо ў ХХI стагоддзі ў горадзе заснавалі фестываль-брэнд у гонар знакамітага земляка пад назвай "Гарадоцкі Парнас" і ўстанавілі скульптуру галоўнаму герою паэмы палясоўшчыку Тарасу.
У рамках свята адбудуцца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў з прасвядным агнём ад Труны Гасподняй", міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фестываль кнігі і прэсы.
Акрамя гэтага, на Дні беларускага пісьменства выступяць фіналісты дзіцячага конкурсу "Жывая класіка", пройдзе цырымонія ўручэння "Нацыянальнай літаратурнай прэміі".
Жыхары і госці Гарадка таксама змогуць убачыць батл повараў і парад удзельнікаў кулінарнага фестывалю "Мара гурмана".
І шмат яшчэ ўсяго цікавага!


Видео