Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

КІРМАШ МЭТАВАЙ ПАДРЫХТОЎКІ

19 снежня Петравец Наталля Віктараўна, начальнік аддзела прававой і кадравай работы, прыняла ўдзел у Кірмашы мэтавай падрыхтоўкі для навучэнцаў IX-XI класаў, якая адбылася на базе ДУА "Сярэдняя школа № 10 г.Віцебска імя А.К.Гараўца".

Наталля Віктараўна расказала аб перавагах мэтавай падрыхтоўкі па накіраванню "Фармацыя" ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, аб перавагах работы фармацэўтам і правізарам на Віцебскім УП "Фармацыя".

Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі стаў выдатнай магчымасцю паразмаўляць з падрастаючым пакаленнем па пытаннях выбару будучай прафесіі.

Віцебскае УП «Фармацыя» - беражом здароўе!