Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

АПТЭЦЫ №49 Г.ВІЦЕБСКА - 35 ГАДОЎ!

20 снежня кіраўніцтва Віцебскага УП "Фармацыя", першасная прафсаюзная арганізацыя і кіраўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства павіншавалі калектыў аптэкі № 49 першай катэгорыі г.Віцебска з 35-годдзем!

Аптэка адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў у далёкім 1988 годзе і з таго часу паспяхова займаецца лекавым забеспячэннем насельніцтва г.Віцебска.

Аптэка № 49 з'яўляецца вытворчай, у якой акрамя рэалізацыі гатовых лекавых сродкаў ажыццяўляецца выраб лекавых сродкаў па рэцэптах урача.

У 2022 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё аптэкі пасля капітальнага рамонту, што стала значнай падзеяй. У гэтай аптэцы ўпершыню ў Віцебскім УП "Фармацыя" была ўкаранёна сістэма "Электронная чарга" для наведвальнікаў аптэкі. Аптэка №49 першай катэгорыі з'яўляецца найбуйнейшай аптэкай г.Віцебска.

Віцебскае УП "Фармацыя" віншуе калектыў аптэкі №49 першай катэгорыі г.Віцебска з гэтай важнай датай у гісторыі аптэкі і ўсяго прадпрыемства, а таксама жадаем працвітання, дабрабыту і заваявання новых вышынь!