Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ПРЫЗНАЧАНЫ НОВЫ КІРАЎНІК КАСТРЫЧНІЦКАГА РАЁНА

4 красавіка Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзіміра Бялевіча.

Уладзімір Бялевіч 9 гадоў узначальваў Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў. У крэсла спікера гарсавета прыйшоў у 2015 годзе з пасады кіраўніка ЖРЭТ Чыгуначнага раёна.

На пасадзе кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна ён зменіць Юрыя Панфілава, які заняў гэтую пасаду ў 2020 годзе, калі яна стала вакантнай пасля сыходу Сяргея Сташэўскага. Сам жа Юрый Панфілаў стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Віцебскай-Кастрычніцкай акругі №20.

Новы кіраўнік адміністрацыі паабяцаў надаваць асаблівую ўвагу эканоміцы, без якой не будзе далейшага росту. На прадпрыемствах як дзяржаўных, так і прыватных ажыццяўляюцца інвестыцыйныя праекты, там ёсць моцныя каманды, каб рухацца наперад, падкрэсліў ён.

 

Крыніца