Агульная інфармацыя
Віцебскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання фармацэўтычных работнікаў (РААФР) "ФАРМАБЕЛ" з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем фармацэўтычных работнікаў аптэчных арганізацый, фармацэўтычных вытворчых прадпрыемстваў незалежна ад арганізацыйна-прававых форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці, былых фармацэўтычных работнікаў.
Віцебскае абласное аддзяленне РГАФР "ФАРМАБЕЛ" (далей - абласное аддзяленне) з'яўляецца структурным падраздзяленнем РГАФР "ФАРМАБЕЛ" і дзейнічае ў рамках адзінага Статута РГАФР "ФАРМАБЕЛ".
Віцебскае абласное аддзяленне РГАФР "ФАРМАБЕЛ" -некамерцыйная арганізацыя, мае прафесійны характар дзейнасці і дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законамі Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" і "Аб ахове здароўя" (арт.53), іншымі актамі заканадаўства .
Віцебскае абласное аддзяленне РГАФР "ФАРМАБЕЛ" ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове прынцыпаў законнасці, галоснасці, калегіяльнасці ў прыняцці рашэнняў, раўнапраўя членаў, добрапрыстойнасці і ўзаемадапамогі ў адносінах паміж імі.
Склад праўлення РГАФР «ФАРМАБЕЛ»:
- Дружыніна І.В., старшыня Праўлення Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ».
- Савельеў С.Л., сакратар Праўлення Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ.
Месцазнаходжанне Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ»: 210016, г.Віцебск, вул.Вялікалуцкі тракт,63. Тэл.: (80212)-55-01-55, факс: (80212)-53-72-71.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ»:
- садзейнічанне распрацоўцы і ўдасканаленню нарматыўных прававых і заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць аптэчных арганізацый, вытворчых фармацэўтычных прадпрыемстваў;
- унясенне ў дзяржаўныя органы прапаноў (у межах сваіх статутных задач) па пытаннях аховы здароўя насельніцтва;
- удзел у рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне аховы здароўя насельніцтва, канцэпцый развіцця аховы здароўя, лекавага забеспячэння, фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь і інш.;
- падтрымка айчынных вытворцаў лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, іншых тавараў аптэчнага асартыменту па прасоўванні іх прадукцыі да насельніцтва;
- прадстаўленне і абарона правоў і законных інтарэсаў членаў Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ» у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях;
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай, метадычнай і юрыдычнай дапамогі членам Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ»;
- прытрымліванне карпаратыўнай этыцы і правілах ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці членаў РГАФР "ФАРМАБЕЛ", кантроль іх захавання на практыцы;
- прапаганда здаровага ладу жыцця насельніцтва шляхам удзелу ў выставах, у іншых мерапрыемствах;
- удзел у распрацоўцы праграм павышэння кваліфікацыі і прафесійнай падрыхтоўцы фармацэўтычных работнікаў, сертыфікацыі і прысваенні фармацэўтычным работнікам кваліфікацыйных катэгорый, экспертызе, прафесійных дзеянняў членаў Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР "ФАРМАБЕЛ";
- удзел (па даручэнні органаў дзяржаўнага кіравання) у праверцы прафесійных ведаў і практычных навыкаў фармацэўтычных работнікаў па тэорыі і практыцы выбранай спецыяльнасці, пытаннях заканадаўства ў галіне аховы здароўя;
- павышэнне прафесійнага ўзроўню фармацэўтычных работнікаў;
- вывучэнне гісторыі фармацыі Беларусі, арганізацыя гістарычных экспазіцый на базе аптэк, захаванне і развіццё традыцый, уласцівых фармацэўтычнай навуцы і практыцы;
- павышэнне прэстыжу фармацэўтычнага работніка, правядзенне работы з моладдзю па прафесійнай арыентацыі;
- удзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі па асвятленні дзейнасці Віцебскага абласнога аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ»;
- ажыццяўленне іншай дзейнасці, якая не супярэчыць дзеючаму заканадаўству і накіраванай на рэалізацыю статутных мэт і задач РГАФР «ФАРМАБЕЛ».