Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ГА "Беларускі саюз жанчын"

Pic

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын" (ГА "БСЖ") створана 14 снежня 1991 года. Цяпер у саюзе больш за 150 тысяч жанчын, дзейнічае звыш 5 тысяч першасных арганізацый.

Старшыня Беларускага саюза жанчын Шпілеўская Вольга Аляксандраўна, дырэктар філіяла МТРК "МІР", Беларускае Нацыянальнае Прадстаўніцтва.

Старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі ГА "БСЖ" Культэнка Наталля Уладзіміраўна - дырэктар ДУА "Дзіцячы дом горада Віцебска".

На падставе рашэння Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ад 19.05.2023 №257 на прадпрыемстве створана першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Фармацыя".

Грамадскае аб'яднанне ставіць асноўнай мэтай аб'яднанне і згуртаванне жанчын, аказанне дапамогі тым, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аказанне дапамогі ў пытаннях выхавання дзяцей, прававая асвета.

Запрашаем жанчын далучыцца да першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Фармацыя".

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" - Пятравец Наталля Віктараўна, начальнік аддзела прававой і кадравай работы, тэл. 48-23-41

Сакратар першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" - Кароль Надзея Аляксандраўна, вядучы юрысконсульт аддзела прававой і кадравай работы, тэл. 48-23-15.

Цяпер членамі пярвічнай арганізацыі з'яўляюцца 248 жанчын - супрацоўніц Віцебскага УП «Фармацыя.

Для ўступлення ў грамадскае аб'яднанне неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  1. Заява аб уступленні ў першасную арганізацыю (у аддзел прававой і кадравай работы)
  2. Заява для выплаты узносаў (на імя кіраўніка для бухгалтэрыі (бухгалтара аптэкі)). Далей арыгінал перадаецца ў бухгалтэрыю якая налічвае заработную плату, копію перадаць у аддзел прававой і кадравай работы.

Інфармацыя аб асноўных напрамках дзейнасці ГА "Беларускі саюз жанчын"..

Удзельнiкi БСЖ з моманту стварэння першаснай арганізацыі прынялі ўдзел: