Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

З ДНЁМ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ!

У трэцюю нядзелю чэрвеня штогод усе медыкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята - Дзень медыцынскіх работнікаў. У гэтым годзе гэта свята адбудзецца 18 чэрвеня.

Дзень медыка - афіцыйнае прафесійнае свята, заснаванае яшчэ ў 1980 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Аб святочных і памятных днях".

Лячэнне спакон веку лічылася адной з самых шанаваных і адказных прафесій. Паўсядзённы клопат аб здароўі насельніцтва, папярэджанне захворванняў, вяртанне хворых да паўнацэннага жыцця - усё гэта надае асаблівы статус медыцынскім работнікам, людзям высокага грамадскага абавязку.

Дзень медыцынскага работніка - прафесійнае свята тых, хто абраў для сябе нялёгкі шлях дапамагаць людзям, аблягчаць боль, дарыць надзею на акрыянне, а часам і ратаваць жыццё. Бо здароўе - самая галоўная чалавечая каштоўнасць.

Спагада, гуманізм і міласэрнасць - на гэтых прынцыпах заснавана наша прафесійная дзейнасць.

Віншуем усіх калег з гэтым цудоўным святам!

Жадаем Вам поспехаў у Вашай няпростай працы, здароўя, ясных дзён, міру і кахання!