Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

УРАЧАЛЬНАЕ АДКРЫЦЦЁ АБНОЎЛЕНАЙ АПТЭКІ

27 ліпеня адбылося адкрыццё пасля рамонту аптэкі № 183 пятай катэгорыі па адрасе г. Наваполацк, вул. Я.Коласа, 44Б (у раёне кінатэатр "Мінск" і магазіна "Дом кнігі"). Аптэка стала больш прывабнай, святлейшай, зручнейшай для наведвальнікаў.

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел начальнік арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела Савельеў Сяргей Леанідавіч і начальнік аддзела прававой і кадравай работы Петравец Наталля Віктараўна, а таксама загадчык аптэкі № 158 другой катэгорыі г. Наваполацка Белазёрава Тамара Мікалаеўна, а таксама работнікі аптэкі № 158.

Сяргей Леанідавіч павіншаваў калег з гэтай добрай падзеяй і пажадаў поспехаў у рабоце, нагадаў аб важнай сацыяльнай ролі аптэк для насельніцтва, таксама пажадаў аптымізму, выдатнага настрою і толькі светлых дзён як для работнікаў, так і для самой аптэкі.

Варта адзначыць, што аптэка мае добры асартымент, які складае амаль 3000 пазіцыяў лекавых прэпаратаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.

Загадчык аптэкі - Куляшова Наталля Міхайлаўна, вопытны работнік з вялікім стажам работы з насельніцтвам, які заўсёды гатовы аказаць якаснае фармацэўтычнае кансультаванне наведвальнікаў аптэкі.

Рэжым працы аптэкі: панядзелак-пятніца - 08.00 - 20.00, субота-нядзеля - 09.00-17.00.

Вы можаце аформіць інтэрнэт-заказ на гэтую аптэку і атрымаць скідку да 2% на лекавыя прэпараты беларускай вытворчасці.

Віцебскае УП «Фармацыя» - Беражом здароўе!