Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

Віншуем!!!

Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтва і калектыў прадпрыемства павіншавалі з 50-годдзем працоўнай дзейнасці Бысеву Валянціну Васільеўну, намесніка загадчыка аддзела №8 «прыёмны» аптэчнага склада Віцебскага УП «Фармацыя».


Цёплыя словы і віншаванні юбіляру сказала генеральны дырэктар прадпрыемства Кацярына Станіславаўна Барысеевіч. Ад прафсаюзнага камітэта павіншаваў старшыня першаснай арганізацыі Іван Уладзіміравіч Ільін. Ад калектыву аптэчнага склада з сваімі віншаваннямі выступілі загадчык аптэчным складам Таццяна Мікалаеўна Курская і загадчык аддзела №8 «прыёмны» Барыс Аляксандравіч Берман. Алена Яўгенаўна Магільніцкая, начальнік упраўлення арганізацыі лекавага забеспячэння і цэнаўтварэння, павіншавала Валянціну Васільеўну з прыгожым юбілеем і пажадала далейшых прафесійных дасягненняў!

ВІНШУЕМ, ВАЛЯНЦІНА ВАСІЛЬЕЎНА!!!