Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА ...

У рамках святкавання Міжнароднага дня пажылых людзей, першасная прафсаюзная арганізацыя пры падтрымцы адміністрацыі Віцебскага УП "Фармацыя", сабрала дзеючых і былых работнікаў нашага прадпрыемства ў нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. Якуба Коласа.

Сярод запрошаных былі нашы ветэраны працы, выдатнікі аховы здароўя, людзі, якія дзесяцігоддзямі працавалі на карысць нашага прадпрыемства.

Са святам усіх прысутных павіншаваў генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Барысеевіч Кацярына Станіславаўна, старшыня ППА Ільін Іван Уладзіміравіч, а таксама начальнік аддзела прававой і кадравай работы Пятравец Наталля Віктараўна. Шмат прыемных і паважлівых слоў прагучала на адрас прысутных.

Запрошаныя падзякавалі за ўважлівыя і чулыя адносіны Віцебскага УП “Фармацыя” і першаснай прафсаюзнай арганізацыі да ўсіх работнікаў: як тых, хто працаваў, так і працуючым.

ВІЦЕБСКАЕ УП «ФАРМАЦЫЯ» - БЯРОЖАМ ЗДАРОЎЕ!