Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

КАДРАВЫЯ ПРЫЗНАЧЭННІ

24 кастрычніка ва ўрачыстай абстаноўцы генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Барысеевіч Кацярына Станіславаўна прадставіла калектыву прадпрыемства намесніка генеральнага дырэктара Віцебскага УП "Фармацыя" Магільніцкую Алену Яўгенаўну.

Раней Алена Яўгенаўна займала пасаду начальніка ўпраўлення лекавага забеспячэння і цэнаўтварэння Віцебскага УП «Фармацыя».

Кацярына Станіславаўна пажадала Алене Яўгенаўне поспехаў у працы, удачы і гармоніі.

Таксама Алену Яўгенаўну павіншавалі начальнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства і загадчыкі галаўных аптэк г.Віцебска.