Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

СТВАРЭННЕ НАВУКОВА-АДУКАЦЫЙНАГА КЛАСТАРА

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце падпісана дамова аб стварэнні навукова-адукацыйнага кластара "Медыцына і фармацэўтыка - інавацыйныя праекты". У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын. Дагавор падпісалі - рэктар ВДМУ Аляксей Чуканаў, дырэктар Віцебскага абласнога цэнтра маркетынгу Ірына Макаранка, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава Валянціна Багатырова, рэктар Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Мікалай Гаўрычэнка, рэктар ВДТУ Андрэй Кузняцоў, рэктар ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай Юрый Раманоўскі, дырэктар Інкубатара малога прадпрымальніцтва "Закон і Парадак" Міхаіл Кейзераў, генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Кацярына Барысеевіч, генеральны дырэктар "ВітВар" Віталь Лапаўхоў. Стварэнне кластара дасць магчымасць выкарыстоўваць перавагі ўнутрыкластарнага ўзаемадзеяння для ўмацавання адукацыйнага, навуковага і вытворчага патэнцыялаў Віцебскай вобласці.


Крыніцаhttps://t.me/minzdravbelarushttps://www.vsmu.by/home/poslednie-novosti