Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ДЫЯЛАГАВАЯ ПЛЯЦОЎКА

12 снежня генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Барысеевіч Кацярына Станіславаўна прыняла ўдзел у штогадовай дыялогавай пляцоўкі для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Гэта дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, адбылася на базе ГУСА "Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця".

У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, профільных арганізацый аховы здароўя г.Віцебска і Віцебскай вобласці.
У пачатку дыялогавай пляцоўкі дырэктар дома-інтэрната Лавуткіна Алена Рыгораўна правяла экскурсію і прадставіла работы аддзяленняў дома-інтэрната.

Далей адбылася размова на актуальныя тэмы, якія датычацца падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Кацярына Станіславаўна, ад імя Віцебскага УП «Фармацыя», уручыла падарункі 10-ці сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і выказала словы падтрымкі і падзякі дому-інтэрнату за працу.