Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ АПТЭКІ


22 снежня ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё пасля капітальнага рамонту аптэкі № 47, якая размяшчаецца па адрасе: г. Орша, вул. Леніна, 67.

Была праведзена каласальная праца як супрацоўнікамі самой аптэкі, так і кіраўніцтвам Віцебскага УП «Фармацыя». У выніку мы атрымалі зусім іншага ўзроўню аптэку. Была прапрацавана кожная дробязь, кожная рыска і дэталь. Гандлёвае абсталяванне аптэкі свежа, зручна і эстэтычна. Памяшканні аптэкі сталі яшчэ больш функцыянальнымі і поўнасцю адпавядаюць усім патрабаванням заканадаўства.

Упершыню ў аптэцы Віцебскага УП "Фармацыя" была ўкаранёна на практыцы адкрытая выкладка тавараў, якая дазволіць яшчэ больш якасна аказваць лекавую дапамогу насельніцтву г. Оршы. Таксама аптэка абсталявана электроннай чаргой.
У гандлёвай зале зручна размешчаны канапы для спажыўцоў, якія з камфортам могуць чакаць сваёй чаргі на абслугоўванне.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выступіў генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Барысеевіч Кацярына Станіславаўна, якая павіншавала ўвесь калектыў аптэкі № 47 з гэтым важным днём. Кацярына Станіславаўна пажадала поспехаў у працы, творчых здзяйсненняў і працвітання аптэкі № 47.
Таксама ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнікі аддзелаў і сектараў Віцебскага УП "Фармацыя". Ганаровымі гасцямі гэтага мерапрыемства сталі: Вішнявецкі Міхаіл Лявонцьевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, і Карака Сяргей Анатольевіч, галоўны ўрач УАЗ "Аршанская цэнтральная паліклініка".

Мы будзем рады бачыць Вас у нашай абноўленай аптэцы!