Каманда Віцебскага УП
"Фармацыя" пры падтрымцы адміністрацыі Віцебскага УП
"Фармацыя" і першаснай прафсаюзнай арганізацыі прыняла ўдзел ва II
этапе "Адкрытага турніру па інтэлектуальных гульнях на кубак Беларускага прафсаюза
работнікаў аховы здароўя" сярод работнікаў арганізацый аховы здароўя
Віцебскай.
Усяго ў інтэлектуальнай гульні прынялі ўдзел 10 каманд, каля 60 работнікаў аховы здароўя, у тым ліку і каманда Віцебскага УП "Фармацыя".
Камандам было прапанавана чатыры туры, якія ўключалі ў сябе элементы бліц і віктарыны. Туры праходзілі дынамічна і захапляльна.
Наша каманда ў няпростай
барацьбе заняла другое месца і заваявала срэбра!
Варта адзначыць, што
каманда Віцебскага УП "Фармацыя" прыме ўдзел у фінальнай частцы
турніру, які адбудзецца 12 красавіка ў г.Мінску.
Віншуем каманду
Віцебскага УП "Фармацыя"!