Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

АДКРЫЦЦЁ НОВАЙ АПТЭКІ

Заўсёды прыемна атрымліваць падарункі. А калі новая аптэка ў комплексе з новай паліклінікай - гэта падвойны падарунак. Так, напярэдадні АДЗІНАГА ДНЯ ГАЛАСАВАННЯ Віцебскае УП «Фармацыя» адкрывае новую аптэку:    № 407 чацвёртай катэгорыі, размешчаную на базе новай гарадской паліклінікі №6 УАЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка». Новая паліклініка разлічана на абслугоўванне звыш 29 тыс. чалавек. Наведвальнікі змогуць адначасова атрымаць і медыцынскую дапамогу і набыць неабходныя лекавыя сродкі.

У новай аптэцы прадстаўлены шырокі асартымент лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, медыцынскай тэхнікі і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.

Аптэка прадастаўляе розныя фармацэўтычныя паслугі:

водпуск лекавых сродкаў і перавязачных матэрыялаў на льготных умовах і бясплатна;

прымае электронныя рэцэпты;

сацыяльныя катэгорыі насельніцтва, а таксама ўладальнікі пластыкавых картак «Для медыцынскага абслугоўвання» змогуць атрымліваць зніжку пры куплі тавараў айчыннай вытворчасці - 2%;

уладальнікам карты "Халва", "Карта пакупак" прадастаўляецца беспрацэнтная растэрміноўка тэрмінам да аднаго месяца;

праца са страхавымі кампаніямі;

дзейнічаюць усе скідкі і акцыі аптэчнай сеткі Віцебскага УП «Фармацыя».

Утульны інтэр'ер аптэкі створыць камфортныя ўмовы для наведвання, а высокакваліфікаваныя спецыялісты - дадуць поўную інфармацыю аб наяўнасці лекавых сродкаў, пракансультуюць аб правілах прымянення і захоўвання іх у хатніх умовах, а таксама па пытаннях прафілактыкі захворванняў і здаровага ладу жыцця.

Аптэка № 407 чацвёртай катэгорыі г. Орша адкрыта як структурнае падраздзяленне цэнтральнай аптэкі № 167 першай катэгорыі Аршанскага раёна і размешчана ў новым мікрараёне г. Орша. Узначальвае аптэку высокакваліфікаваны спецыяліст, правізар першай катэгорыі - Цапіна Ірына Мікалаеўна.

Адкрыццё аптэкі стала магчыма дзякуючы падтрымцы старшыні Аршанскага райвыканкама Мароз Ігара Аляксандравіча, галоўнага лекара УАЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка» Карака Сяргея Анатольевіча, намесніка галоўнага лекара па паліклінічнай частцы працы Малашчанка Святланы Васільеўны, а таксама зладжанай працы ўсіх структурных падраздзяленняў.

Новая аптэка на базе сучаснага паліклінічнага комплексу дастойны ўклад у лекавае забеспячэнне насельніцтва, даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі, што аказваецца жыхарам г. Оршы і Аршанскага раёна.