Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

СПАБОРНІЦТВЫ ПА СТРАЛЬБЕ

Першасная прафсаюзная арганізацыя пры падтрымцы адміністрацыі Віцебскага УП "Фармацыя" арганізавала спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі для работнікаў прадпрыемства. Мерапрыемства праходзіла на базе ДТСАФ (г.Віцебск).

Спаборніцтвы праходзілі як для мужчын, так і для жанчын.

Усяго прынялі ўдзел 17 работнікаў розных структурных падраздзяленняў.

Дадзенае спартовае мерапрыемства было цікавым, займальным і напоўненым інтрыгай. Пераможцы атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды.