Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ГАДЗІНА ЗЯМЛІ

Віцебскае УП "Фармацыя" заклікае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у акцыі "Гадзіна зямлі" і адключыць святло 30 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30!

Гадзіна Зямлі - гэта акцыя, падчас якой людзей заклікаюць выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 16-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - эга сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.