Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

КОНКУРС «Вялікдзень-2024»

Вялікдзень, або Светлае Хрыстова Уваскрэсенне - гэта прыгожае, чыстае, светлае свята, нібы створанае для творчых фантазій і нястрымнага натхнення.

Менавіта гэтаму святу адміністрацыя і прафсаюзны камітэт пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага УП "Фармацыя" прысвяціла конкурс "Вялікдзень-2024".

У конкурсе прынялі ўдзел работнікі структурных падраздзяленняў Віцебскага УП "Фармацыя", а таксама іх дзеці. Сваімі рукамі яны зрабілі вельмі прыгожыя і арыгінальныя кулінарныя вырабы, велікодныя паштоўкі і кампазіцыі, малюнкі і шмат іншага.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у гэтым цудоўным конкурсе!