Учора дэлегацыя прафсаюза работнікаў аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан наведала цэнтральную аптэку №41 Полацкага раёна.
Гасцей сустрэла генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Кацярына Барысеевіч. Яна правяла экскурсію па сімуляцыйнай аптэцы "Школа будучага фармацэўта", прызначанай для дзяцей школьнага ўзросту.
Удзельнікі дэлегацыі пагутарылі з супрацоўнікамі аптэкі і паназіралі за працай школьнікаў, якія спрабавалі сябе ў ролі фармацэўтаў, рыхтуючы і адпускаючы "сапраўдныя" лекі.