12 верасня ў
актавай зале аптэкі № 49 першай катэгорыі г.Віцебска прайшла нарада па выніках
работы Віцебскага УП "Фармацыя" за 6 месяцаў 2024 года. Былі
падведзены вынікі работы прадпрыемства, асветлены актуальныя пытанні аховы
працы, захавання абавязковага пераліку лекавых прэпаратаў, зваротаў грамадзян і
работы сімуляцыйных аптэк "Школа будучага фармацэўта".
Былі ўручаны
білеты новым членам РГА "Белая Русь".
Нарада прайшла ў вочным і анлайн-фармаце.