Генеральны
дырэктар Кацярына Барысеевіч павіншавала адміністрацыю і навучэнцаў Гімназіі №1
горада Віцебска з Днём народнага адзінства.
"Сёння 85-я
гадавіна ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. У гэты дзень наша краіна
набыла свае контуры, і для кожнага беларуса гэта вельмі важная падзея. Вось ужо
чацвёрты год мы ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы адзначаем гэта
свята, і кожны раз яно напаўняецца новым зместам і сэнсам, - сказала Кацярына
Барысеевіч. Гэта свята - даніна памяці нашым продкам, якія захавалі нашу
краіну.
Падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўручэнне білетаў навучэнцам, якія ўступілі ў рады грамадскага аб'яднання "БРСМ" і памятныя падарункі.