23 кастрычніка ў канцэртнай зале "Віцебск" прайшоў гарадскі форум
працуючай моладзі. "Фармацыю" прадставілі Заруба Дзіна,
правізар-рэцэптар аптэкі №31, і Бахар Таццяна, правізар-рэцэптар аптэкі №1.
У фармаце адкрытага мікрафона маладыя спецыялісты паразмаўлялі са старшынёй
Віцебскага гарвыканкама Аляксеем Міхайлавічам Героевым, кіраўніком
адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Уладзімірам Іосіфавічам Бялевічам,
кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Яўгенам Алегавічам Сямёнычавым і
першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Жэневічам. Моладзь задала пытанні.
Гучалі, як сур'ёзныя, напрыклад, што трэба рабіць, каб дабіцца кар'ерных
вышынь. Так і больш фармальныя, напрыклад, пра суперздольнасць.
Потым кіраўніцтва горада задалі сустрэчныя пытанні маладым спецыялістам.
Яны пацікавіліся выбарам спецыяльнасці, марамі аб кар'ерным росце і нават
працай свайго начальніка.
У другім блоку выступіла Сініцкая Венета Мікалаеўна - намеснік начальніка
Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Яна
расказала працоўнай дамове, парадку прыёму і звальнення з працы, небяспекі
згоды на «зарплату ў канверце».
Дзямідава Наталля Уладзіміраўна, намеснік начальніка ўпраўлення будаўніцтва
Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, расказала аб арэндным жыллі,
парадку пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Выступіў генеральны дырэктар Дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «Віцебск»
Глеб Аляксандравіч Лапіцкі са словамі на дарогу для маладых спецыялістаў.
Прадстаўнікі беларусбанка расказалі аб банкаўскіх картах, дэпазітах і льготным
крэдытаванні для маладых спецыялістаў.
На музычны квіз мы падзяліліся на 10 каманд. Што дазволіла нам пазнаёміцца,
пагутарыць бліжэй ва ўжо нефармальнай абстаноўцы.
Такія дыялогавыя пляцоўкі вельмі важныя для працуючай моладзі. Яны
дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з кіраўніцтвам горада, задаць хвалюючыя пытанні
і зразумець, што мы ўсе (незалежна ад пасады, стажу і вопыту) працуем з адной
мэтай - дзеля міру і працвітання нашай краіны.
Правізор-рэцэптар аптэкі №31 Заруба Дзіна