Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі з юбілеем Бубнову Ларысу
Пятроўну, загадчыка цэнтральнай аптэкі № 67 Верхнядзвінскага раёна першай
катэгорыі.
Уся працоўная дзейнасць Ларысы Пятроўны непарыўна звязана з ЦА № 67
Верхнядзвінскага раёна. За гады сваёй
працы Ларыса Пятроўна зрабіла і працягвае рабіць многае ў пытанні лекавага
забеспячэння жыхароў Верхнядзвінскага раёна, паспяхова займаецца навучаннем
маладых спецыялістаў.
Ад імя адміністрацыі Віцебскага УП «Фармацыя» і першаснай прафсаюзнай
арганізацыі віншуем Ларысу Пятроўну з Днём нараджэння і жадаем моцнага здароўя,
поспехаў у працы, шчасця і працвітання!