29 лістапада на базе УА "Віцебскі дзяржаўны ордэны
Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт" у рамках Марафона адзінства прайшла
выстава Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь "Беларусь.
Медыцына".
Кіраўніцтва і калектыў Віцебскага УП "Фармацыя"
прынялі актыўны ўдзел у экспазіцыі выстаўкі. Прадпрыемствам былі прадстаўлены
асноўныя дасягненні ў сферы фармацэўтычнай дзейнасці і асартыменту лекавых
прэпаратаў. Экспазіцыя паказала сувязь гісторыі і сучаснасці фармацыі.