6 снежня для грамадскіх інспектараў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
Віцебскага УП "Фармацыя" на базе аптэкі № 49 г. Віцебска адбыўся
навучальны семінар па пытаннях аховы працы.
Спікерамі мерапрыемства выступілі: Акускаў Аляксандр Міхайлавіч, галоўны
тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў; Кутузава
Святлана Эльханаўна, галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскай абласной
арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя;
Замастоцкая Алена Францаўна, дацэнт кафедры эканомікі і інфармацыйных
тэхналогій Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА»; Міхайлаўскі
Яўген Віктаравіч, начальнік сектара па ахове працы Віцебскага УП
"Фармацыя"; Васілеўская Надзея Віктараўна, інжынер па ахове
навакольнага асяроддзя.