11 снежня адна з найстарэйшых аптэк г. Віцебска святкуе свой юбілей - 70
гадоў праца на карысць жыхароў і гасцей горада Віцебска. Гэтая знамянальная
дата не засталася па-за ўвагай адміністрацыі і першаснай прафсаюзнай
арганізацыі нашага прадпрыемства.
Барысеевіч Кацярына Станіславаўна, генеральны дырэктар, павіншавала з гэтай
знамянальнай датай калектыў аптэкі, ветэранаў і ўсіх калег. Пажадала поспехаў у
працы, міры і гармоніі!
У сценах аптэкі сустрэліся ветэраны аптэкі, загадчыкі, заслужаныя
работнікі.
Аптэка № 58 другой катэгорыі г. Віцебска размяшчаецца па адрасе: г.
Віцебск, вул. Кірава, 4-82.
Першая згадка ў летапісе кніг загадаў па аптэцы № 58 аб пачатку працы -
снежань 1954 года.
Кіраўнікамі аптэкай у розныя гады былі: Рудзько З.С., Шаўчэнка Л.С.,
Канавалава Р.Г., Галушкова Л.А., Юрасаў А.І., Асінавік А.І., Савельеў С.Л.
У Аптэцы № 58 працавалі Рудзіна Рэвека Абрамаўна і Сушкова Марыя Васільеўна
ў мінулым удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
З 2013 года па цяперашні час аптэкай № 58 кіруе Барай Таццяна Юзэфаўна.
Аптэка № 58 працягвае ўдасканальвацца і накіроўвае сваю дзейнасць на
паляпшэнне якасці аказання лекавай дапамогі насельніцтву Чыгуначнага раёна г.
Віцебска, жыхарам г. Віцебска і гасцям нашага цудоўнага горада.
Віншуем калектыў аптэкі з юбілеем!