17 снежня 2024 года
святкуе свой юбілей дзіўны і рознабаковы чалавек, таленавіты кіраўнік (намеснік
загадчыка ЦА № 39 Дубровенскага р-на), мілая і абаяльная жанчына, клапатлівая
жонка і маці Назарава Святлана Станіславаўна.
Юбілей важная падзея ў
жыцці кожнага чалавека.
Гэта свята мудрасці,
найбагацейшага жыццёвага досведу. У гэты дзень шчырыя словы захаплення, павагі
і кахання цёплыя віншаванні і пажаданні гучалі ў адрас імянінніка ад
кіраўніцтва Віцебскага УП "Фармацыя" ў асобе начальніка
кантрольна-рэвізійнага аддзела Алены Вячаславаўны Ляўданскай і начальніка
аддзела прававой і кадравай работы Наталлі Віктараўны Пятроў.