Барысеевіч Кацярына Станіславаўна, генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" сёння ўрачыста адкрыла аптэку № 413 пятай катэгорыі ў г. Полацку (па адрасе: вул. Зыгіна, д. 57А-7). У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел Адзінцова Святлана Уладзіміраўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.Аптэка прасторная, сучасная і светлая. Асартымент шырокі, апроч лекавых сродкаў прысутнічаюць лінейкі БАДаў розных вытворцаў, касметыкі і медыцынскай тэхнікі.
Будзем рады бачыць Вас у нашай новай аптэцы!