Сёння, у мікрараёне «Ноўка» г.Полацка пачала сваю працу аптэка N419 пятай катэгорыі. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Маркавіч Ігар Іванавіч, Намеснік галоўнага ўрача УАЗ, Полацкая цэнтральная гарадская бальніца, Барысаў Алег Аляксандравіч і генеральны дырэктар Віцебскага У « Фармацыя» Барысеевіч Кацярына Станіславаўна.
Першымі наведвальнікамі аптэкі сталі мясцовыя жыхары мікрараёна па просьбе якіх і была адкрыта аптэка.