Сёння на базе аптэкі N416 пятай катэгорыі адкрылася першая ў г.Віцебску сімуляцыйная аптэка "Школа будучага фармацэўта".
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел ганаровыя госці: першы намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Рагуцёнак Юрый Аляксандравіч, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебск Бялевіч Уладзімір Іосіфавіч,дырэктар УА "Гімназія N1 г.Віцебска імя Ж.І.Алфёрава" Ляўковіч Ларыса Пятроўна і генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Барысеевіч Кацярына Станіславаўна.
"Галоўныя" маленькія госці новай аптэкі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі правізара і фармацэўта,змаглі выпісаць рэцэпт, "прыгатаваць лекавы сродак" і папрацаваць на водпуску лекаў праз касавы апарат.
Па выніках праведзенай "вучобы" ўсім навучэнцам "Школы будучага фармацэўта" былі ўручаны сапраўдныя сертыфікаты, карысныя і смачныя падарункі.
Сімуляцыйная аптэка "Школа будучага фармацэўта" чакае новых "маленькіх гасцей"!