Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

НАША ДЭЛЕГАЦЫЯ НА КРУГЛЫМ СТОЛЕ «ШКОЛА ФАРМАЦЭЎТА»

Каля 100 спецыялістаў аб'яднаў круглы стол «Школа фармацэўта» 15 верасня 2023 г. у г. Магілёве, які прайшоў у адпаведнасці з Планам працы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на 2023 год на базе Магілёўскага РУП “Фармацыя”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя, прадпрыемстваў "Фармацыя" на чале з іх кіраўнікамі, установаў адукацыі Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Праграма мерапрыемства была накіравана на абмеркаванне пытанняў ажыццяўлення рознічнай рэалізацыі лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам.

Праграма семінара складзена з улікам актуальных тэм у галіне арганізацыі рэалізацыі лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам. Спецыялісты абмеркавалі праблемныя пытанні, звязаныя з дыстанцыйнай рэалізацыяй тавараў. Таксама праграма мерапрыемства ўключала ў сябе правядзенне дзелавой гульні "Конкурс фарммайстэрства" удзельнікамі якой сталі спецыялісты прадпрыемстваў "Фармацыя".

Віцебскае УП "Фармацыя" на конкурсе прадстаўляў Радзівонаў Вадзім Сяргеевіч, правізар-інспектар арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела.

Вадзім Сяргеевіч паказаў высокі ўзровень падрыхтоўкі, арыгінальнасці і творчага майстэрства.

Кожны з удзельнікаў прадэманстраваў прафесіяналізм і кампетэнтнасць, творчы падыход і нестандартнае мысленне, ініцыятыўнасць.