Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

СКАРБЫ НЁМАНА

Першасная прафсаюзная арганізацыя пры падтрымцы адміністрацыі Віцебскага УП "Фармацыя" арганізавала двухдзённую турыстычную паездку "Скарб Нёмана" па маршруце: Віцебск-Гродна-Ліда-Віцебск.

Паездка стартавала 16 верасня. У праграме было наведванне наступных месцаў:

катанне на цеплаходзе па Нёмане;

наведванне агра-турыстычнага комплексу “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”;

аўтобусна-пешаходная экскурсія па г. Гродна;

наведванне заапарка г. Гродна;

- наведванне з экскурсіяй шклозавода "Нёман";

экскурсія па замкавым двары Лідскага замка;

экскурсія па турыстычным комплексе "Вольны млынар".


Паездка выдалася насычанай, цікавай, багатай на ўражанні.

Усяго ў паездцы прынялі больш за 80 работнікаў нашага прадпрыемства з розных структурных падраздзяленняў.