23 лютага 2024 года ў Дзень
абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама напярэдадні
АДЗІНАГА ДНЯ ГАЛАСАВАННЯ Віцебскае УП "Фармацыя" дорыць жыхарам
пасёлка Віцьба новую аптэку № 406 пятай катэгорыі, размешчаную ў новым
гандлёвым аб'екце - харчовай.
У новай аптэцы прадстаўлены
шырокі асартымент лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння,
медыцынскай тэхнікі і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.
Жыхарам пасёлка Віцьба ў
аптэцы будуць даступныя ўсе сэрвісы нашага прадпрыемства:
- водпуск лекавых сродкаў
і перавязачных матэрыялаў на льготных умовах і бясплатна;
- праца па электронных
рэцэптах;
- сацыяльныя катэгорыі
насельніцтва, а таксама ўладальнікі пластыкавых картак «Для медыцынскага
абслугоўвання» змогуць атрымліваць зніжку пры куплі тавараў айчыннай
вытворчасці - 2%;
- уладальнікам карты
"Халва", "Карта пакупак" прадастаўляецца беспрацэнтная
растэрміноўка тэрмінам да аднаго месяца;
- праца са страхавымі
кампаніямі;
- дзейнічаюць усе скідкі і
акцыі аптэчнай сеткі Віцебскага УП «Фармацыя».
Зручнае размяшчэнне і
ўтульны інтэр'ер аптэкі створыць камфортныя ўмовы для наведвання, а загадчык
аптэкі Балткова Ірына Валер'еўна заўсёды дапаможа вырашыць пытанні па лекаваму
забеспячэнню насельніцтва.
Ва ўрачыстым адкрыцці
прынялі ўдзел Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Субоцін
Аляксандр Міхайлавіч, Старшыня Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Ягораў
Сяргей Валер'евіч, генеральны дырэктар ЗАТ "Дабраном" Бялінскі Алег
Данілавіч, генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Барысеевіч
Кацярына Станіславаўна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Ляўковіч Ірына Пятроўна.
Асноўная мэта адкрыцця
новай аптэкі - гэта набліжэнне лекавай дапамогі жыхарам пасёлка Віцьба.
Даступнасць і якасць галоўныя напрамкі нашай працы. Беражым здароўе.