Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ДЗЕНЬ БАЦЬКI

Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала падчас звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня 2022 года. Кіраўнік дзяржавы ідэю падтрымаў і даручыў ураду распрацаваць адпаведны дакумент.

Дата 21 кастрычніка была абрана для святкавання Дня бацькі, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з'явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павысіць значнасць праводзімай дзяржавай сямейнай палітыкі.

У гэты дзень у нас з'явілася добрая магчымасць выказаць падзяку бацькам за іх мужнасць і надзейнасць, за неацэнны жыццёвы досвед і мудрасць.

Адмысловай павагі заслугоўваюць шматдзетныя бацькі, і тыя, хто выхоўвае дзяцей самастойна.

Жадаем усім мужчынам, якія чуюць слова тата, моцнага здароўя, удачы, дабрабыту і аптымізму. Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашыя шчаслівыя сем'і, тыя, хто любіць і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!