Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ПРАФСАЮЗНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

21 кастрычніка на базе УА "Віцебскі дзяржаўны ордэны Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт" прайшла знакавая падзея ў прафсаюзным жыцці Віцебскага УП "Фармацыя" - справаздачна-выбарная канферэнцыя, на якой былі падведзены вынікі працы нашай прафсаюзнай арганізацыі за апошнія 5 гадоў, а таксама выбары старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага УП "Фармацыя".

На канферэнцыі прысутнічаў Плыткевіч Уладзімір Цімафеевіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Па выніках галасавання, Ільін Іван Уладзіміравіч быў пераабраны на пасаду старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага УП "Фармацыя".

У завяршэнні канферэнцыі былі ўручаны ўзнагароды найбольш актыўным членам прафсаюза.