У актавай зале аптэкі № 49 першай катэгорыі г. Віцебска адбыўся семінар,
прысвечаны тэме выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 г.
Спікерамі выступілі: старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага
прафсаюза работнікаў аховы здароўя Плыткевіч Уладзімір Цімафеевіч;
генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя"
Барысеевіч Кацярына Станіславаўна; старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі
Віцебскага УП "Фармацыя" Ільін Іван Уладзіміравіч; начальнік аддзела
прававой і кадравай работы Петравец Наталля Віктараўна. Удзельнікамі семінара
сталі работнікі структурных падраздзяленняў нашага прадпрыемства.