Сёння на базе цэнтральнай аптэкі № 14 Лепельскага раёна праходзіць
навучальны семінар для фармацэўтычных спецыялістаў. Удзельнікамі дадзенага
семінара сталі працаўнік аптэк Віцебскай вобласці. Дакладчыкамі былі
падрыхтаваны цікавыя прэзентацыі, якія пашыраюць кругагляд. Была магчымасць у
слухачоў задаць пытанні лектарам і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.
Спікерамі навучальнага семінар выступілі:
- Курлюк В.Г., к.м.н., дацэнт кафедры агульнай і клінічнай фармакалогіі з
курсам ФПК і ПК ВДМУ (даклад: «Актуальныя трэнды лячэння ВРВІ»);
- Банкавіч А.Г., медыцынскі прадстаўнік "Сан Фарма" (даклад:
"Вітаміны для дваіх");
- Нікалаеў А.Ю., медыцынскі прадстаўнік «Сан Фарма» (даклад: «Прабіётык для
моцнага імунітэту. Пасцілкі ад кашлю і болі ў горле з натуральным складам»);
- Шафранская Ю.Н., спецыяліст па маркетынгу і рэкламе кампаніі «Nobel»
(даклад: «БАД (НБЛ+МСМ)- дадатковая крыніца глюкозаміну і хандройціну да ежы
для падтрымання функцый апорна-рухальнага апарата»);
- Катачыгава Н.М., спецыяліст па маркетынгу і рэкламе кампаніі
"Nobel" (даклад: "БАД Палора ультра для падтрымання функцый
нервовай сістэмы");
- Станкевіч А.У., спецыяліст па маркетынгу Прадстаўніцтва кампаніі
"SANTEN OY" (Фінляндская Рэспубліка) (даклад: "Сіндром сухога
вока");
- Петрачэнка В.А., медыцынскі прадстаўнік ТАА «Чыстая рака» (даклад:
«Імпартазамяшчальная прадукцыя для здароўя і прыгажосці»).