У выходныя адміністрацыя і першасная прафсаюзная арганізацыя Віцебскага УП
"Фармацыя" арганізавалі для супрацоўнікаў прадпрыемства свята
"Зімовыя забавы". Мерапрыемства праходзіла на базе турыстычнага
аздараўленчага комплексу "Лосвіда".
Супрацоўнікі прадпрыемства ўдосталь павесяліліся: танчылі, спявалі песні,
удзельнічалі ў эстафетах, гулялі ў дзіцячую гульню "ручаёк",
змагаліся падушкамі і перацягвалі канат. Пасля актыўных гульняў усіх
удзельнікаў мерапрыемства чакаў пачастунак: каша, бліны і гарачая гарбата.