Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ВЫНІКОВАЕ НАРАДА

4 сакавіка ў актавай зале аптэкі № 49 першай катэгорыі г. Віцебска прайшла наша выніковая нарада за 2024 год. У якасці гасцей прысутнічалі: Кавалёва Людміла Фёдараўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама;

Кугач Валянціна Васільеўна, дэкан фармацэўтычнага факультэта УА "ВДМУ". Таксама на нарадзе прысутнічалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў і ўзнагароджаныя.

З дакладам аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці выступіла Барысеевіч Кацярына Станіславаўна, генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя".

Узнагародзілі работнікаў і працоўныя калектывы.

У другой частцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакаў канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню - 8 сакавіка.