Сёння, ва ўрачыстай абстаноўцы, Барысеевіч Кацярына Станіславаўна,
генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя", а таксама кіраўнікі
структурных падраздзяленняў і калегі павіншавалі з юбілеем Булгач Таццяну
Іванаўну, загадчыка аптэкі № 49 першай катэгорыі г. Віцебска.
Таццяна Іванаўна зарэкамендавала сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст,
загадчык. Яе працоўны шлях непарыўна звязаны з аптэкай № 49 першай катэгорыі г.
Віцебска.
Жадаем Таццяне Іванаўне моцнага здароўя, далейшых поспехаў у рабоце,
гармоніі і разумення ў калектыве!