Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

КІРМАШ МЭТАВАЙ ПАДРЫХТОЎКІ

10 красавіка на базе ДУА "Сярэдняя школа 11 г. Віцебска імя М.М.Бахціна " адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска "Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі".

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі ВДМУ,   ДВУ " Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя", начальнік аддзела прававой і кадравай работы Наталля Пятравец, больш за 60 чалавек- навучэнцаў устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска.

Наталля Пятравец прадставіла на мерапрыемстве прэзентацыю аб Віцебскім УП "ФАРМАЦЫЯ" і інфармавала навучэнцаў аб перавагах мэтавай падрыхтоўкі і магчымасці заключэння дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы для паступлення ў медыцынскія ўніверсітэты і каледжы.