Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ВІРТУАЛЬНАЯ ПРЫЁМНАЯ МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адкрыла эксперыментальную віртуальную прыёмную - @by_minzdrav_bot. Дадзены чат – аператыўны рэсурс для хуткага рэагавання ведамства на ЭКСТРАННУЮ сітуацыю! Важна: гэты чат-бот не ставіць дыягназ і не прызначае лячэнне, гэты чат не замяняе гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя і адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароту.

На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзян па пытаннях аказання экстранай медыцынскай дапамогі, якія датычацца выратавання жыцця пацыента ў бальніцы або ў паліклініцы, мы адрэагуем аператыўна! Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджэры Telegram: дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст. Галоўнае - мы дапаможам выправіць сітуацыю толькі там, дзе ёсць дакладныя дадзеныя месцы здарэння, вашы прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама нумар тэлефона, па якім з вамі можна звязацца.

Крыніца: https://t.me/minzdravbelarus.