Шрыфт
Колер
Графiка
Кернiнг

ВЫНІКОВАЕ НАРАДА

5 сакавіка на Віцебскім УП "Фармацыя" прайшла выніковая нарада, на якой былі разгледжаны вынікі працы прадпрыемства ў 2023 годзе.

На нарадзе прысутнічала кіраўніцтва Віцебскага УП "Фармацыя", кіраўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства і запрошаныя. Сярод ганаровых гасцей на нашай нарадзе былі: Кавалёва Л.Ф., намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама; Балтрушэвіч Н.Г., прарэктар па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце УА «ВДМУ».

З дакладам па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці выступіў генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Барысеевіч А.С.

Таксама з дакладамі выступілі: Савельеў С.Л., начальнік арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела; Петравец Н.В., начальнік аддзела прававой і кадравай работы; Кудрыцкі В.С., загадчык ЦА № 30 Талачынскага раёна; Зайцаў М.П., ​​загадчык ЦА № 24 Сенненскага раёна; Аўсіевіч А.М., загадчык аптэкі № 392 пятай катэгорыі г. Віцебска; Грыцкевіч А.Ю., загадчык аптэкі № 405 пятай катэгорыі г.п. Лёзна.

Работнікам і калектывам прадпрыемства былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі.

Мужчын і жанчын павіншавалі з 23 лютага і надыходзячым 8 сакавіка. Завяршылася імпрэза святочным канцэртам.